Вадзенне (Увядзенне, Вадзенне, Уводзіны) — прысвятак у народным календары славян, які святкуецца 21 лістапада (4 снежня). Звязаны з хрысціянскім святкаваннем Увядзення ў храм Прасвятой Уладаркі нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі. Бяздзетныя бацькі Іаакім і Ганна паабяцалі, што, у выпадку нараджэння ў іх дзіцяці, прысвецяць яго на служэнне Богу[1]. І вось у гэты дзень трохгадовая атраковіца пры запаленых свечках падымаецца па пятнаццаці прыступках храма і яе першасвятар уводзіць у Святая Святых. Для хрысціян гэтае свята — сімвал увядзення грэшнага свету ў храм, без якога ён загіне, пачатак уратавання[2].

Вадзенне
Вадзенне
Выезд маладых. Адваротны бок калаўрота. Северодвинская роспіс, XVIII ст.
Тып народны
інакш Увядзенне, Уводзіны, Вядзяннё, Вядзенне, Вадзенне, Багародіца
Значэнне Устанаўленне санкавага шляху
Адзначаецца ўсходнімі славянамі
Дата 21 лістапада (4 снежня)
Святкаванне Катанне на санках, ушанаванне маладых
Традыцыі Зімовыя таргі

У народнай традыцыі назва звязваецца са словам «вядзенне»[2][1] («водзяцца ваўкі»[2]), казалі: «Увядзенне, што свят навядзе»[1], «На Увядзенне бывала лядзенне»[2], «Увядзенне прыйшло — зіму прывяло». На Рэчыцкім Палессі мяркуюць, што гэта свята — у памяць пакут Святой Варвары («вадзілі Варвару»): «Як святую Варвару погань мучыла, што перш вадзіла па сялу на повадзе да й біла; затым етае свята завецца „Вадзенне“»[2].

У некаторых рэгіёнах лічыцца адным з дзявочых свят, калі «дзяўчаты збіраліся на ігрышча і куміліся» (Рагачоўскі раён), а вечарам варажылі: «Святое Увядзенне, вядзі мяне туды, ідзі мне жыць»[3][1][2].

У сербаў і чарнагорцаў існуюць забароны на дакрананне да вострых прадметаў, каб ваўкі зімою не нападалі на жывёлу[2].

Зноскі

  1. а б в г УВЯДЗЕННЕ (ВАДЗЕННЕ, УВОДЗІНЫ)
  2. а б в г д е ё Снежань. 4/21. Увядзенне (Вадзенне, Уводзіны)(недаступная спасылка)
  3. Лозка, А. Ю. Беларускі народны каляндар / А. Ю. Лозка. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мн.: Полымя, 2002. — С. 214.

Спасылкі правіць