Вадзяны млын (Зарачча)

Вадзяны млын — помнік прамысловай архітэктуры канца XVIII — 1-й паловы XIX ст. Пабудаваны ў цэнтральнай частцы в. Зарачча (Браслаўскі раён). Помнік рэспубліканскага значэння.

Рэшткі вадзянога млына

Будынак быў разбураны, пазней адноўлены і накрыты двухсхільным дахам. Запруда не захавалася. Аднаколавы механізм млын ацалеў часткова. Ад пачатковай пабудовы засталася толькі частка мураваных сцен з буйных бутавых камянёў на вапнавым растворы. Між імі з маленькіх каменьчыкаў з вострымі краямі выкладзеныя выявы людзей, кветак, птушак, якія арганічна ўпісваюцца ў просты адвольны ўзор з такіх жа маленькіх каменьчыкаў. Дэкаратыўна вырашаныя сцены — адзіны з уцалелых на Браслаўшчыне помнікаў народнай творчасці падобнага тыпу.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць