Вадзім Іванавіч Мілько

украінскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Вадзім Мілько)

Вадзім Мілько (нар. 22 жніўня 1986, Пэрвамайск, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Колас» з Каваліўкі.

Футбол
Вадзім Мілько
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Вадзім Іванавіч Мілько
Нарадзіўся 22 жніўня 1986(1986-08-22)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Колас (Каваліўка)
Нумар 14
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2009 Украіна Дынама (Кіеў) 2 (0)
2002—2003   Украіна Дынама-3 (Кіеў) 28 (1)
2003—2007   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 75 (12)
2008—2009   Украіна Харкаў 39 (0)
2009—2012 Украіна Зара (Луганск) 44 (1)
2012 Украіна Ворскла (Палтава) 2 (0)
2013 Беларусь Белшына (Бабруйск) 28 (3)
2014—2016 Беларусь Слуцк 71 (4)
2017 Украіна Верас (Роўна) 1 (0)
2017— Украіна Колас (Каваліўка) 109 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Украіна Украіна (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

У 2002 годзе трапіў у сістэму кіеўскага «Дынама», гуляў за фарм-клубы, за асноўную каманду правёў толькі дзве сустрэчы. У 2009—2012 гадах быў іграком луганскай «Зары», улетку 2012 года трапіў у палтаўскую «Ворсклу».

У лютым 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[2]. Трывала выступаў у аснове бабруйскага клуба, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2013 года пакінуў бабруйскі клуб[3].

У пачатку 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў «Севастопалі», але ў выніку ў сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[4]. У слуцкім клубе стаў трывалым іграком асновы, звычайна гуляў як апорны паўабаронца, але нярэдка выступаў на флангах. Стаў самым рэзультатыўным іграком «Слуцка» ў першай палове сезона 2014, забіўшы 2 галы і аддаўшы 3 галявыя перадачы.

У канцы чэрвеня 2014 года пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантракта[5]. Але, не здолеўшы працаўладкавацца ва Украіне, 16 ліпеня падпісаў новае пагадненне са «Слуцкам»[6]. У пачатку жніўня, аднак, атрымаў траўму, з-за якой выбыў на некалькі месяцаў. Вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 года, звычайна выходзячы на замену.

У снежні 2014 года чарговы раз пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантракта[7], але ў студзені 2015 года зноў падоўжыў кантракт з клубам[8]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным іграком случан, але па заканчэнні сезона кантракт быў разарваны[9].

У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Александрыі», але не падышоў[10]. У лютым 2016 года вярнуўся ў Слуцк і неўзабаве падпісаў новы кантракт з клубам[11]. Улетку некаторы час быў капітанам каманды. Па заканчэнні сезона разарваў кантракт са «Слуцкам»[12].

У сакавіку 2017 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з ровенскім «Верасам»[13], аднак ужо ў красавіку пакінуў яго. Пазней далучыўся да каваліўскага «Коласа» і ў ліпені 2017 года афіцыйна стаў іграком гэтага клуба.

Міжнародная кар’ера

правіць

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны. У 2007 годзе згуляў тры матчы за моладзевую зборную Украіны.

Зноскі

  1. Vadym Milko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Украинцы Зейналов и Милько стали игроками "Белшины"
  3. Данишевский и Милько покидают «Белшину», требуя через суд вернуть задолженности по зарплате
  4. «Слуцк» подписал контракты с Милько и Микуляком, Ифеани покинул клуб
  5. Вадим Милько покинул «Слуцк»
  6. Милько вернулся в "Слуцк"
  7. Виталий Желудок, Йосуке Сайто, Вадим Милько, Уча Гоголадзе и Петр Ковальчук покинули "Слуцк"
  8. Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "Слуцком"
  9. Милько, Бамба, Куаджа, Себаи и Гаврилович покинули "Слуцк"
  10. Петровский не подошел «Слуцку», Милько, скорее всего, останется в команде
  11. Вадим Милько продлил контракт со "Слуцком"
  12. Милько, Голяткин и Рудюк уходят из «Слуцка»
  13. Официально. "Верес" взял экс-игроков "Динамо"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2017. Праверана 5 сакавіка 2017.