Ваенны факультэт БДАА

Ваенны факультэт БДАА(ВФ БДАА) — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Факультэт пачынае сваю гісторыю з ваеннай кафедры Мінскага авіяцыйна-тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі, якая была створана ў 1993 годзе. У 2007 годзе ваенная кафедра была пераўтворана ў ваенны факультэт Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа.

Ваенны факультэт
Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі
Эмблема
Заснаваны 1993
Дэкан Павел Валер’евіч Прымак
Адрас 220096 г. Мінск, вул. Убарэвіча 77

Факультэт падрыхтоўвае афіцэраў і прапаршчыкаў авіяцыйна-тэхнічнага профілю для ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА Узброеных Сіл РБ і ўнутраных войскаў МУС РБ.

Склад факультэта правіць

Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:

  • Кафедра беспілотных авіяцыйных комплексаў і баявога кіравання
  • Кафедра паветраных суднаў і авіяцыйнага абсталявання
  • Кафедра сродкаў наземнага забеспячэння палётаў
  • Кафедра тактыкі і агульнаваенных дысцыплін

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць