Вазапрэсін
Вазапрэсін, таксама Антыдыўрэтычны гармон (АДГ) — гармон гіпаталамуса, які назапашваецца ў задняй долі гіпофізу (у нейрагіпофізе) і адтуль сакрэтуюцца ў кроў. Сакрэцыя павялічваецца пры павышэнні осмалярнасці плазмы крыві і пры памяншэнні аб'ёму пазаклеткавай вадкасці. Вазапрэсін павялічвае рэабсорбцыю вады ныркай, такім чынам падвышаючы канцэнтрацыю мачы і памяншаючы яе аб'ём. Мае таксама шэраг эфектаў на крывяносныя сасуды і галаўны мозг.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Arginine_vasopressin3d.png/250px-Arginine_vasopressin3d.png)