Вазапісец Ахіла
Вазапісец Ахіла, таксама вазапісец Ахілеса — ананімны грэчаскі вазапісец з Афін, які працаваў у сярэдзіне 5 стагоддзя да нашай эры. Яму належаць працы ў чорнафігурным, чырвонафігурным стылі і на белым фоне. Вазы вазапісца Ахіла часта ўтрымліваюць надпісы калос. Яго аўтарству прыпісваецца больш за 200 ваз.
Вазапісец Ахіла | |
---|---|
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, вазапісец па белым фоне, атычны вазапісец |
Дата нараджэння | V стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | каля 425 да н.э. |
Грамадзянства | |
![]() |

Яго імянная ваза — амфара, упрыгожаная сцэнай, якая паказвае Ахілеса і Брысеіду, цяпер захоўваецца ў музеі Ватыкана. Амфара датуецца прыкладна 450 годам да н. э. Фігура Ахілеса вельмі падобная на працы сучаснага вазапісца скульптара Паліклета Старэйшага, асабліва на яго скульптуру «Дарыфор ». Па некалькіх сімвалах (па адным з кожнага боку вазы), даследчыкі зрабілі выснову, што яе аўтар звязаны, магчыма, з вучнем іншага ананімнага вазапісца, вядомага пад імем Берлінскага вазапісца. Чырвонафігурная амфара Ахілес і Брысеіда лічыцца даследчыкамі адным з найбольш добра захаваных прыкладаў вазапісу класічнага перыяду.
Разам з амфарамі вазапісец Ахілеса ствараў роспіс для пахавальных лекіфаў у тэхніцы вазапісу па белым фоне.
Зноскі
Літаратура Правіць
- John D. Beazley: Attic red-figure vase-painters. Oxford 1963.
- John Boardman: Rotfigurige Vasen aus Athen. Die klassische Zeit, von Zabern, Mainz 1991 (Kulturgeschichte der Antiken Welt, Band 48), besonders S. 64f. und 137f. ISBN 3-8053-1262-8.
- John H. Oakley, «The Achilles Painter»
- Artcyclopedia — The Achilles Painter