Джон Дэвідсан Бізлі
Джон Дэвідсан Бізлі (англ.: John D. BeazleyJohn D. Beazley; 1885, Глазга, Шатландыя — 1970, Оксфард, Англія) — англійскі антыказнавец.
Джон Дэвідсан Бізлі | |
---|---|
англ.: John D. Beazley | |
![]() | |
Дата нараджэння | 13 верасня 1885[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1970[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, антраполаг, археолаг, выкладчык універсітэта, класічны археолаг |
Навуковая сфера | класічная археалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Manolis Andronikos[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў оксфардскім Бэйліял-каледжы, дзе быў блізкім сябрам паэта Джэймса Элрой Флекера. Пасля заканчэння вучобы ў 1907 годзе быў вучнем і настаўнікам антычнасці ў Каледжы Крайст-Чорч, а ў 1925 годзе стаў прафесарам антычнага мастацтва і археалогіі ў оксфардскім Лінкальн-каледжы. Атрымаў Медаль Кеньона ад Брытанскай акадэміі (1957).
Навуковая дзейнасць
правіцьСпецыялізаваўся на старажытнагрэчаскай кераміцы (асабліва чорнафігурнай і чырвонафігурнай) і стаў сусветна вядомым спецыялістам па гэтым пытанні. Ён адаптаваў гісторыка-мастацкі метад Джавані Марэлі, каб вызначыць стыль асобных майстэрняў і мастакоў, нават там, дзе не было знойдзена аўтографа, напрыклад, Берлінскага мастака, працы якога ён вылучыў першым.
Выбраныя працы
правіць- Attische Vasenmaler des rotfigurigen Stils. Tübingen 1925.
- Greek Vases in Poland. 1928.
- The Berlin Painter. 1930 und 1974 (Forschungen zur antiken Keramik Reihe I: Bilder griechischer Vasen. Band 2)
- Potter and Painter in Ancient Athens. 1944.
- Attic Red-figure Vase-painters. Oxford 1942. 2nd ed. 1963 [= ARV2]
- Etruscan vase painting. Oxford 1947.
- The Development of Attic Black-figure. Berkeley 1951. Rev. ed. Dietrich von Bothmer und Mary B. Moore. Berkeley 1986. ISBN 0-520-05593-4.
- Attic Black-figure Vase-painters. Oxford 1956 [= ABV]
- Paralipomena. Дапаўненні to Attic black-figure vase-painters and to Attic red-figure vase-painters. Oxford 1971.
- Donna C. Kurtz (Hrsg.): Greek Vases, Lectures by J. D. Beazley. Oxford 1989.
Зноскі
- ↑ а б John Davidson Beazley // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Kurtz D. C. Sir J(ohn) D(avidson) Beazley // Beazley, Sir J(ohn) D(avidson) // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T007182
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
Спасылкі
правіць- Архіў Бізлі
- Dictionary of Art Historians Архівавана 21 ліпеня 2012.