Вазапісец Пісцічы
Вазапісец Пісцічы (англ.: Pisticci Painter, ням.: Pisticci-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец, працаваў у Луканіі ў 5 стагоддзі да н. э. у чырвонафігурнай тэхніцы. Лічыцца заснавальнікам луканійскага вазапісу.
Вазапісец Пісцічы | |
---|---|
Род дзейнасці | Lucanian vase-painter, вазапісец чырвонафігурнага стылю |
Дата нараджэння | V стагоддзе да н.э. |
![]() |

Сваё ўмоўнае імя майстар атрымаў ад назвы горада Пісцічы, у рэгіёне Базіліката, правінцыя Матэра, дзе знойдзена большасць яго работ. Значны ўплыў вазапісец Пісцічы аказаў на раннія працы іншага ананімнага мастака — вазапісца Аміка[1].
Вядомыя работы правіць
- айнахоя з выявай двух атлетаў, адзін з якіх трымае стрыгіль, іншы — арыбал. Цяпер захоўваецца ў Луўры, экспанат MNE964[2].
- гідрыя, знойдзеная ў сямейным некропалі Сант-Анджэла у час раскопак 1979 года[3].
- вясельны лебес са сцэнай пагоні Эрасу за зайцам, знойдзены ў пахаванні 354 некропаля Пантанела[3].
- гідрыя з пахавання 12 Салдонскага некропаля з выявай Зеўса, які высякае маланкі[3].
- скіфас з выявай Пана і Менады[4]