Вайнікішкі (возера)

Вайнікішківозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрысвята, за 34 км у напрамку на паўднёвы захад ад Браслава, каля вёскі Вайнікішкі.

Вайнікішкі
Морфаметрыя
Даўжыня 0,55 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,15 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,42 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вайнікішкі (Беларусь)
Вайнікішкі
Вайнікішкі
Вайнікішкі (Віцебская вобласць)
Вайнікішкі
Вайнікішкі
Map

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,35 км, даўжыня берагавой лініі 1,42 км.
Катлавіна возера слаба выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі пясчаныя, нізкія, месцамі забалочаныя. Уздоўж берага возера (акрамя ўсходняй часткі) забалочаная пойма. Возера ўмерана зарастае. З поўначы і поўдня ў Вайнікішкі упадаюць ручаі, у заходняй частцы выцякае ручай у возера Прутас.

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць