Прутас
Прутас, Пру́ці, Прута (літ.: Prūtas) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і Ігналінскім раёне Літвы ў басейне ракі Дрысвята, за 36 км у напрамку на паўднёвы захад ад Браслава.
Прутас | |
---|---|
літ.: Prūtas | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 143,6[1] м |
Даўжыня | 4,5 км |
Шырыня | 1,5 км |
Плошча | 4,5 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 16,21 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 36,5 км² |
Размяшчэнне | |
Краіны | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 4,5 км². Даўжыня 4,5 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Плошча вадазбору 36,5 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагавая лінія звілістая. Ручаямі і пратокамі возера Прутас злучанае з азёрамі Вайнікішкі, Прудунелі (Браслаўскі раён), Апіварда (Апвардай), Ружас і Гілутас (Літва).
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь рачны, джгір, мянтуз і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)