Вайсковыя могілкі (Тропіна)

(Пасля перасылкі з Вайсковыя могілкі ў Тропіна)

Вайсковыя могілкі — вайсковае пахаванне ў Тропіне Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.

Славутасць
Вайсковыя могілкі ў Тропіна
55°21′49″ пн. ш. 29°37′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Тропіна
Архітэктар Віктар Васілевіч Ягадніцкі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000872шыфр 213Д000872
Map

Апісанне правіць

Вайсковыя могілкі размешчаны за 0,6 км на поўнач ад вёскі, злева ад дарогі на Сіроціна. Тут пахаваны 1437 воінаў 179-й, 306-й, 357-й стралковых, 90-й знішчальнай авіяцыйнай і іншых дывізій, 10-й гвардзейскай танкавай і 31-й мінамётнай брыгад, 376-га і 480-га гаўбічных артылерыйскіх палкоў 43-й арміі, якія загінулі ў час Беларускай наступальнай аперацыі ў 1944 годзе.

Вядомыя людзі, пахаваныя тут правіць

Помнік правіць

У 1976 годзе на могілках узведзены мемарыяльны комплекс (архітэктар В. Ягадніцкі, бетон, вышыня стэлы 7 м, надмагілля 2,5 м). Помнік размешчаны на невысокім пагорку і злучаны бетоннай лесвіцай з дарогай, што праходзіць побач. Уяўляе сабой архітэктурна-скульптурную кампазіцыю: стэла, якая нагадвае сваёй канфігурацыяй разгорнуты сцяг з зоркай у цэнтры, і масіўны надмагільны блок, што прымыкае да яе. На фасаднай грані блока рэльефная выява суровых твараў воінаў, на бакавой — словы: «Нам дорага кожнае імя, бессмяротны твой подзвіг, салдат 1941—1945». На схіле пагорка — пліты з імёнамі воінаў, якія загінулі пры прарыве абароны гітлераўцаў. Удала знойдзены маштаб, выразнасць і лаканізм кампазіцыі ўзмацняюць манументальнасць помніка, робяць яго дамінантай наваколля[1].

Зноскі

  1. ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ Ў ТРОПІНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.

Літаратура правіць

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 473—475.
  • Міхайлаў, І. Веліч народнага подзвігу / І. Міхайлаў // Віцебскі рабочы. — 1976. — 21 верас. — С. 4.