Валерый Аляксандравіч Чучко

Валерый Аляксандравіч Чучко (нар. 1939) — беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1994)[2].

Валерый Аляксандравіч Чучко
Дата нараджэння 14 сакавіка 1939(1939-03-14) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, судовы медык, навуковец, судмедэксперт, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1962 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1964—1974 гг. — Асістэнт кафедры судовай медыцыны Гродзенскага медыцынскага інстытута[3]. Судова-медыцынскі эксперт Рэспубліканскага бюро судова-медыцынскай экспертызы (1974—1978)[3]. Адначасова ў 1975—1978 гг. — галоўны судова-медыцынскі эксперт Міністэрства аховы здароўя БССР[2].

Асістэнт (1985—1991), дацэнт (1991—1994), прафесар (з 1994 г.) кафедры судовай медыцыны Мінскага медыцынскага інстытута[3].

З 2002 г. па 2004 г. кіраваў кафедрай судовай медыцыны Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Са студзеня 2010 г. зноў кіруе кафедрай судовай медыцыны[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Галіна навуковых інтарэсаў: функцыянальныя і марфалагічныя змены пры аспірацыі харчовых мас, асаблівасці траўматызму пры падзенні з вышыні[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.