Валерый Георгіевіч Кандраценка

трэнер

Валерый Георгіевіч Кандраценка (4 верасня 1944(1944-09-04), Таганрог, Растоўская вобласць21 сакавіка 2021(2021-03-21), Віцебск) — беларускі спартсмен, трэнер па боксе. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1988). Майстар спорту (1969), заслужаны трэнер БССР (1977), заслужаны трэнер СССР (1988).

Валерый Георгіевіч Кандраценка
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 4 верасня 1944(1944-09-04)
Памёр 21 сакавіка 2021(2021-03-21) (76 гадоў)

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 4 верасня 1944 года ў Таганрогу.

Пасля пераезду ў Віцебск трэніраваўся пад кіраўніцтвам Абрама Брына. У 1969 годзе выканаў нарматыў майстра спорту СССР. У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.

Старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь (1984—1989). Падрыхтаваў 16 майстроў спорту, 2-х майстроў спорту міжнароднага класа (В. Масюка і Ю. Прохарава), аднаго заслужанага майстра спорту (алімпійскага чэмпіёна В. Яноўскага).

Памёр 21 сакавіка 2021 года ў Віцебску[1].

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Долготович Б. Д. 59 // Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. Кондратенко Валерий Георгиевич. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.