Ганаровы грамадзянін горада Віцебска

ганаровае званне

Ганаровы грамадзянін горада Віцебска — званне, якое прысвойваецца асобам за вялікі ўклад у развіццё Віцебска, павышэнне яго аўтарытэту, за здзяйсненне мужных учынкаў на карысць горада. Прысвойваецца гарадскім выканаўчым камітэтам і прэзідыумам гарадскога Савета дэпутатаў. На дадзены момант звання ўдастоены 55 чалавек.

Устаноўлена 17 чэрвеня 1964 года рашэннем выканкама гарадскога савета ў азнаменаванне 20-й гадавіны з дня вызвалення Віцебска ад нямецка-нацысцкіх захопнікаў. Прозвішча, імя і імя па бацьку асобы, ганараванага звання, заносяцца ў Кнігу Ганаровыя грамадзян горада Віцебска. Ганаровым грамадзянам горада ўручаецца пасведчанне і шаўковая стужка з надпісам «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска».

Першымі гэтага звання былі ўдастоены Героі Савецкага Саюза, удзельнікі вызвалення Віцебска ў 1944 годзе Ф. Ц. Блахін і М. І. Дружынін, кіраўнік партызанскага руху М. П. Шмыроў, удзельніца падполля і партызанскага руху М. І. Мацэнка 26 чэрвеня 1964 года.

Літаратура

правіць