Пётр Віктаравіч Драздоў

Беларускі дзяржаўны дзеяч

Пётр Віктаравіч Драздоў (нар. 23 верасня 1947, Талачын, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Віцебскага гарвыканкама ў 2003—2009 гадах.

Пётр Віктаравіч Драздоў
Сцяг16-ы Старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
4 ліпеня 2003 — 21 красавіка 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Губернатар Уладзімір Андрэйчанка
Папярэднік Уладзімір Віктаравіч Пелагейка
Пераемнік Віктар Паўлавіч Нікалайкін
Нараджэнне 23 верасня 1947(1947-09-23) (77 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

У 1966 годзе працаваў электраманцёрам Гомельскай ЦЭЦ, затым быў майстрам вытворчага навучання тэхнічнага вучылішча № 81 у Гомелі. У 1967—1969 гадах служыў у Савецкай Арміі. Пасля службы працаваў у Барысаве інжынерам прадпрыемства электрычных сетак, старшым інжынерам-энергетыкам ДБР—25 Міндарбуда БССР. У 1972 годзе прыехаў у Віцебск і стаў працаваць канструктарам спецыяльнага канструктарскага бюро завода шліфавальных і заточных станкоў. У 1975 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «планаванне народнай гаспадаркі», а ў 1983 годзе — Мінскую Вышэйшую партыйную школу.

З 1985 па люты 2002 года працаваў намеснікам, першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. З лютага 2002 года старшыня Камітэта па матэрыяльных рэзервах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 4 ліпеня 2003 да 21 красавіка 2009 года старшыня Віцебскага гарвыканкама.

Узнагароды

правіць

За добрасумленную працу ўзнагароджаны ў 2000 годзе ордэнам Пашаны, у 2007 годзе — ордэнам Францыска Скарыны.

За дасягнутыя поспехі ў выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебска тройчы прызнаваўся пераможцам з занясеннем на Рэспубліканскую дошку Гонару ў 20042006 гадах.

10 жніўня 2007 года Пятру Драздову прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска».

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Александров, А. Полку почетных граждан прибыло / Алексей Александров // Віцебскі рабочы. — 2008. — 27 сакавіка. — С. 1.
  • Все остается людям // Витьбичи. — 2017. — 23 сентября. — С. 3.
  • Историю пишут яркие личности: [П. В. Дроздову присвоено звание Почетного гражданина Витебска] // Витьбичи. — 2008. — 27 марта. — С. 1, 3.
  • Кавалевский, С. Новый председатель Витебского горисполкома / С. Кавалевский // Народнае слова. — 2003. — 5 ліпеня. — С. 1.
  • Мишурный, А. В Витебске — новый председатель горисполкома / Алексей Мишурный / Віцебскі рабочы. — 2003. — 5 ліпеня. – С. 1.
  • Председателем Витебского горисполкома утвержден Петр Викторович Дроздов // Витьбичи. — 2003. — 5 июля. — С. 1.
  • «Судьба Витебска — созидательная»: [беседа с председателем Витебского горисполкома П. Дроздовым] / беседовала Наталья Дроздова; фото А. Хитрова // Витьбичи. — 2004. — 12 окт. — С. 2.