Пётр Дзмітрыевіч Клімкоў
Пётр Дзмітрыевіч Клімкоў (23 снежня 1923, в. Дарожкавічы, Круглянскі раён — 22 верасня 1997, г. Віцебск) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Пётр Дзмітрыевіч Клімкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 снежня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1997 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў 7 класаў, працаваў у калгасе.
У ліпені 1941 года добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 1-м Прыбалтыйскім франтах. Двойчы быў цяжка паранены.
У 1946 годзе дэмабілізаваны. У 1947 годзе пачаў працаваць інспектарам нарыхтовак Коханавіцкага раймаслапрама Віцебскай вобласці. З 1950 года працаваў памочнікам майстра на Віцебскім дывановым камбінаце. Удасканала вывучыў тэхніку, бездакорна наладжваў даручаныя яму станкі, ахвотна перадаваў свае веды і вопыт таварышам. На працягу 2 гадоў тройчы станавіўся на чале розных адстаючых участкаў вытворчасці і вывеў 3 брыгады ткачоў у лік перадавых.
За выдатныя поспехі ў выкананні заданняў і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў па вытворчасці прадукцыі лёгкай прамысловасці прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (09.07.1966).
Зноскі
Літаратура
правіць- Герой Соцтруда Климков Петр Дмитриевич[Электронный ресурс] : Режим доступа: http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=13966
- Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005. — Ч. 2.- С. 90.
- Климков Пётр Дмитриевич//Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела.-Мн., 1999.-С. 21.
- Клімкоў Пётр Дзмітрыевіч//Беларуская ССР: Кароткая энцыкл. У 5 т.-Мн., 1981.-Т. 5.-С. 310.
- Клімкоў Пётр Дзмітрыевіч//Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на.-Мн., 1996.-С. 503.