Уладзіслаў Алегавіч Ганчароў
Уладзісла́ў Але́гавіч Ганчаро́ў (нар. 2 снежня 1995, Віцебск, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі скакун на батуце. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Алімпійскі чэмпіён 2016 года, сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2014 і 2015 гадоў, чэмпіён Еўропы 2014 года, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года. Ганаровы грамадзянін Віцебска (2016).
Уладзіслаў Ганчароў | |
![]() | |
Асабістая інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Уладзіслаў Алегавіч Ганчароў |
Грамадзянства |
![]() |
Спецыялізацыя | Скачкі на батуце |
Дата нараджэння | 2 снежня 1995 (24 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Спартыўная кар'ера | 2002 — цяп. час |
Трэнеры | Вольга Уласава |
Рост | 173 см |
Вага | 66 кг |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў гімназію № 1 г. Віцебска. На Чэмпіянаце свету 2013 года ў індывідуальных спаборніцтвах заняў 8-е месца, у сінхронных скачках — 6-е месца[1].
Сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку ў індывідуальных і сінхронных скачках. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў Одэнсэ стаў срэбраным прызёрам у індывідуальных і сінхронных скачках і бронзавым у камандных спаборніцтвах[1].
На Чэмпіянаце Еўропы 2014 года ў Гімарайншы заваяваў золата ў індывідуальных спаборніцтвах і бронзу ў камандных спаборніцтвах, у сінхронных скачках заняў пятае месца. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў Дэйтона-Біч стаў срэбраным прызёрам у сінхронных скачках і бронзавым у індывідуальных спаборніцтвах[1].
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Вальядалідзе заваяваў золата ў індывідуальных і сінхронных скачках і срэбра ў камандных спаборніцтвах[1]. У тым жа годзе дэбютаваў на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе ў індывідуальных скачах з адзнакай 61,745 бала заваяваў першы залаты медаль Беларусі на гэтых Гульнях.
З’яўляецца студэнтам кафедры гімнастыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені (2016).
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў Алегавіч Ганчароў