Еўрапейскія гульні 2015
Еўрапейскія гульні 2015 (азерб.: 2015 Avropa Oyunları; англ.: 2015 European Games) — першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні, якія праходзілі ў сталіцы Азербайджана, у горадзе Баку з 12 па 28 чэрвеня 2015 года.
Цырымонія адкрыцця гульняў адбылася 12 чэрвеня 2015 года, а цырымонія закрыцця прайшла 28 чэрвеня 2015 года. Было разыграна 253 камплекты ўзнагарод, прынялі ўдзел 5730 спартсменаў з 50 краін Еўропы, што спаборнічалі ў 30 відах спорту, у 11 з якіх спартсмены маглі атрымаць ліцэнзіі на Алімпійскія гульні 2016.
Беларусь на Еўрапейскіх гульнях 2015
правіцьУ склад зборнай Беларусі ўвайшлі 151 спартсмен і 53 трэнеры[1]. Беларусь прадстаўлена ў наступных дысцыплінах: акрабатыка, бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, веласпорт (ВМХ і шаша), пляжны валейбол, спартыўная і мастацкая гімнастыка, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, плаванне, сінхроннае плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, стральба з лука, стральба кулявая, настольны тэніс, трыятлон, фехтаванне, бадмінтон, каратэ, самба, тэквандо[2].
Галерэя
правіць-
Са сцягам Еўрапейскага алімпійскага камітэта
-
Запальванне агню
-
Еўропа і Зеўс
-
Лейлі і Меджнун
Зноскі
правіцьСпасылкі
правіцьЕўрапейскія гульні 2015 на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт гульняў Архівавана 30 красавіка 2017.
- Каманда Беларусі на сайце гульняў Архівавана 6 чэрвеня 2015.