Мікалай Акімавіч Макараў
Мікалай Акімавіч Макараў (1 снежня 1905, Віцебск — 27 чэрвеня 1975) — Ганаровы грамадзянін Віцебска (1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1943), Ганаровы чыгуначнік (1940, 1943). Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны.
Мікалай Акімавіч Макараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1975[1] (69 гадоў) ці 27 чэрвеня 1975 (69 гадоў) |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьМікалай Акімавіч Макараў нарадзіўся ў Віцебску. У 1927—1929 гг. служыў у Чырвонай Арміі. У 1933—1941 гадах працаваў у Віцебскім аддзяленні Заходняй чыгункі. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гг. удзельнічаў у забеспячэнні ваенных аперацый пад Масквой, Курскам, Сталінградам, Віцебскам і інш.
У 1943—1944 гг. М. А. Макараў начальнік Віцебскай аператыўнай групы чыгуначнікаў Віцебскага аддзялення чыгункі. З 1944 года начальнік аддзялення руху, з 1946 года начальнік Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. З 1967 года М. А. Макараў працаваў інжынерам кабінета навукова-тэхнічнай інфармацыі аддзялення.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы М. А. Макараву прысвоена за выкананне заданняў ваеннага камандавання па франтавых перавозках.
Зноскі
Літаратура
правіць- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5: Биографический справочник / Редкол. И. П. Шамякин (гл. редактор) и др. — Мн.: БелСэ им. П. Бровки, 1981. — Т. 5. — 740 с., ил. — 50 000 экз.