Валерый Дзмітравіч Парошын
Валерый Дзмітравіч Парошын (нар. 22 жніўня 1952, в. Красны Пахар, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне геалогіі нафты і газу. Доктар геолага-мінералагічных навук (1998; настрыфікацыя — 2017), дацэнт (2017), прафесар.
Валерый Дзмітравіч Парошын | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 жніўня 1952 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Інжынерная геалогія і гідрагеалогія», кваліфікацыя «Інжынер-геолаг-гідрагеолаг», 1975; аспірантура, 1980).
Працаваў на Растоўскай комплекснай геалагічнай экспедыцыі (1975); Гомельскім комплексным аддзеле УкргіпраНДІнафты (1977—1990, у 1989—1990 — загадчык лабараторыі нафтапошукавай геалогіі); Алжырскай нафтавай кампаніі «СОНОТРАК» (1990—1992, галоўны інжынер); Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце нафты, Гомель (1993—2008, загадчык сектара, загадчык лабараторыі нафтапрамысловай гідрагеалогіі); ТАА «ЛУКОЙЛ-инжиниринг», філіяле «ПечорНИПИнефть» (2008—2014, намеснік дырэктара); Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 2016, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Нафтагазараспрацоўка і гідрапнеўмааўтаматыка», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: нафтапошукавая і нафтапрамысловая геалогія і гідрагеалогія; аналіз і кантроль распрацоўкі нафтавых радовішчаў па прамысловых гідрахімічных даных.
Узнагароды
правіцьЗнак «Первооткрыватель месторождения» (2013).
Бібліяграфія
правіць- Ионно-солевой состав вод эвапоритсодержащих осадочных бассейнов в связи с поисками, разведкой и разработкой нефтяных и газовых месторождений : диссертация … доктора геолого-минералогических наук : 04.00.17 : защищена 00.00.1998 : утверждена 11.06.1998 / Порошин Валерий Дмитриевич. — Москва, 1997.
Зноскі
Літаратура
правіць- Порошин Валерий Дмитриевич // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [В 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 185—186.