Данілавіцкі сельсавет (Веткаўскі раён)
Дані́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Данілавічы.
Данілавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Веткаўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Данілавічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 788 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Замосцеўскага і Пыханскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Данілавіцкага сельсавета 15 населеных пунктаў[1]. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Выгар, Новыя Лугінцы і Сіні Востраў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 876 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы, 1,8 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 788 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 77. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 30 мая 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.