Валерый Пятровіч Юрчанка
Валерый Пятровіч Юрчанка (7 лістапада 1943, с. Саснова-Азёрскае, Яраўнінскі раён, Бурація — 14 снежня 2008) — беларускі ўрач-анатам. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2002).
Валерый Пятровіч Юрчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 2008 (65 гадоў) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2000) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1968; аспірантура, 1971).
Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1960—1962 і з 1971, лячэбны факультэт, кафедра аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, прафесар, у 1990—2001 і з 2006 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: варыянтная анатомія органаў брушной поласці; марфалагічныя змяненні сасудзістых спляценняў галаўнога мозга пры закрытай чэрапна-мазгавой траўме.
Зноскі
Літаратура
правіць- Топография гепато-панкреато-дуоденального комплекса в зависимости от положения органов брюшной полости : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.02 / Юрченко Валерий Петрович. — Москва, 2000.
- Изменения сосудистых сплетений головного мозга при закрытой черепно-мозговой травме (экспериментально-морфологическое исследование) : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 14.00.02 / Юрченко Валерий Петрович. — Львов, 1974.
- Юрченко Валерий Петрович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 333—334.
- Юрченко Валерий Петрович // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 43—44.
- Валерий Петрович Юрченко : [некролог] // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. — 2008. — № 4. — С. 161.