Валерый Станіслававіч Балтоўскі
Валерый Станіслававіч Балтоўскі (нар. 6 кастрычніка 1947, Катакурган, Самаркандская вобласць, Узбекістан) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар тэхнічных навук (2013), кандыдат хімічных навук (1978), дацэнт (1984), прафесар.
Валерый Станіслававіч Балтоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2013) і кандыдат хімічных навук (1978) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны», 1971), Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію імя С. М. Кірава (аспірантура, спецыяльнасць «Хімія і тэхналогія драўніны, цэлюлозы і паперы», 1978).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1971, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў гідралітычнай і біяхімічнай перапрацоўкі расліннай біямасы з атрыманнем фурфуролу і бялокзмяшчальных кармавых дабавак.
Узнагароды
правіцьГрамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005).
Бібліяграфія
правіць- Комплексная гидролитическая и микробиологическая переработка растительной биомассы с использованием энергии сверхвысоких частот и ферментативных процессов : диссертация … доктора технических наук : 05.21.03 : защищена 22.11.2012 : утверждена 27.03.2013 / Болтовский Валерий Станиславович. — Минск, 2012.
- Математическая оптимизация газохроматографического анализа на примере исследования состава продуктов химической переработки древесины : автореферат диссертации … кандидата химических наук : 05.21.03 / Болтовский Валерий Станиславович. ― Ленинград, 1978.
Зноскі
Літаратура
правіць- Балтоўскі Валерый Станіслававіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 66.