Валерый Фёдаравіч Жыгалка
Валерый Фёдаравіч Жыгалка (22 кастрычніка 1940, Мінск) — беларускі рэжысёр.
Валерый Фёдаравіч Жыгалка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1940 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 22 кастрычніка 1940 года ў Мінску[1].
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1971 годзе. 3 1968 года рэжысёр, з 1990 года мастацкі кіраўнік творчага аб’яднання «Тэлефільм», з 2000 года дырэктар музея Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь[1].
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1983 года.
Творчасць правіць
Рэжысёр дакументальных фільмаў: «Выпрабаванні» (1973), «Палескія гарызонты», «Дзяржаўны чалавек» (абодва 1975), «Пераадоленне» (1977), «Ім не было і шаснаццаці» (1978), «Адгукніся, маё дзяцінства» (1980), «Дарога дадому» (1986), «А старыя людзі расказвалі» (1991), «Спецперасяленцы» (1992), «Дарагія мае мінчукі», «Варыянты вострых вуглоў» (абодва 1995), «Сеанс мой вячэрні» (1997), «Палюбі бліжняга свайго» (1998), «Апошні з групы „Джэк“», «Нёман» (абодва 2000) і інш[1].
Зноскі
- ↑ а б в Д. М. Гіргель. Жыгалка Валерый Фёдаравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура правіць
- Д. М. Гіргель. Жыгалка Валерый Фёдаравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.