Валоскі

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Вало́скі[1] (трансліт.: Valoski, руск.: Волоски) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

Вёска
Валоскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225001
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212850036
Валоскі на карце Беларусі ±
Валоскі (Беларусь)
Валоскі
Валоскі (Брэсцкая вобласць)
Валоскі

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе Валоскі адносіліся да Харытонаўскай сельскай грамады.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.

Насельніцтва правіць

  • 29 сялянскіх душ (1858)
  • 8 двароў, 51 жыхар (1897)
  • 55 жыхароў (1905)
  • 9 двароў, 37 жыхароў (1921)
  • 41 жыхар (1959)
  • 34 жыхары (1970)
  • 7 гаспадарак, 20 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць