Вальдэмар Вага (эст.: Voldemar Vaga, 29 чэрвеня 1899, Талін — 22 лютага 1999, Тарту) — эстонскі гісторык мастацтва і архітэктуры, педагог, доктар мастацтвазнаўства. Ганаровы грамадзянін Тарту (1993).

Вальдэмар Вага
эст.: Voldemar Vaga
Род дзейнасці мастацтвазнавец
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1899(1899-06-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1999(1999-02-22) (99 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Гімназіі Мікалая I (1910—1917) у Таліне. У 1913—1914 гадах вучыўся на курсах малявання пры Эстонскім мастацкім таварыстве, у 1918—1919 гадах — у школе-студыі Антса Лайкмаа.

У 1917 годзе — супрацоўнік талінскай міліцыі, блізарукасць і слабыя лёгкія не дазвалялі яму мабілізавацца ў войска. Да 1920 года працаваў у канторы. Вывучаў гісторыю мастацтва ў Тартускім універсітэце ў прафесара Хельгэ Чэліна, скончыў універсітэт у 1926 годзе і атрымаў ступень магістра за працу «Die Architekten der Dorpater Universität». З 1923 года працаваў у аддзеле гісторыі мастацтваў Тартускага ўніверсітэта. Стажыраваўся з 1928 па 1929 год у Сарбоне ў Парыжы. З 1933 па 1937 год быў рэдактарам мастацкага аддзела Эстонскай энцыклапедыі. З 1925 па 1940 год чытаў лекцыі ў Мастацкім каледжы Палас. З 1944 па 1969 год выкладаў у Тартускім дзяржаўным універсітэце, з 1944 па 1950 год загадваў кафедрай гісторыі эстонскага і ўсеагульнага мастацтва.

У 1964 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Сярэднявечная архітэктура Эстоніі» ў Мастацкім інстытуце ім. І. Рэпіна ў Ленінградзе.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Браты Вальдэмара таксама сталі вядомымі навукоўцамі — Аўгуст Вага спецыялізаваўся ў біялогіі, Альфрэд Вага — гісторык мастацтва.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Voldemar Vaga // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.