Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ

Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ (каля 1170- каля 1230) — нямецкі і аўстрыйскі паэт-мінезінгер. Паводле розных версій, нарадзіўся або ў Ціролі (Аўстрыя), або ў Швейцарыі, або ў Сярэдняй Германіі. Вёў жыццё вандроўнага паэта, жыў пры дварах Філіпа Швабскага, Германа Цюрынгскага, Фрыдрыха II. Пічаў лірычныя песні (у асноўным пра каханне) і шпрухі — пеcні-навучанні. Насуперак меланхалічнай традыцыі мінезангу, што панавала пры Венскім двары, апяваў радасці жыцця і кахання, сцвярджаў права чалавека на зямное шчасце. Узбагаціў мінезанг жывапіснымі дэталямі і новымі матывамі (галоўная гераіня верша «Каханая, хай Бог…» простая дзяўчына са шчырым сэрцам. Упершыню ўвёў у куртуазную паэзію народныя песенныя структуры («У гаі, пад ліпкай…» — славутая песня з вясёлым народным рэфрэнам «тандарадай» і інш.) Яго песні адметныя прастадушнасцю, шчырасцю інтанацыі і вытанчанасцю. На беларускую мову асобныя вершы пераклаў Уладзімір Папковіч.

Вальтэр фон дэр Фогельвейдэ
Walter von der Vogelweide
Codex Manesse Walther von der Vogelweide.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1170[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1230[1][2][…]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Свяшчэннай Рымскай Імперыі Свяшчэнная Рымская Імперыя
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці кампазітар, паэт, мінезінгер, спявак, драматург, пісьменнік
Кірунак лірыка
Жанр мінезанг
Мова твораў сярэдневерхненямецкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118628976 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Walther von der Vogelweide // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Walther von der Vogelweide // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. W-s v-d-V- // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. И. Болдаков Вальтер фон-дер-Фогельвейде // Энциклопедический словарь / под ред. К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. Vа. — С. 469–470.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

СпасылкіПравіць