Валянціна Іванаўна Казяба

Валянціна Іванаўна Казяба (дзявоч. Дарошка нар. 8 студзеня 1927, в. Паставічы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — Герой Сацыялістычнай Працы (1951).

Валянціна Іванаўна Казяба
Дата нараджэння 8 студзеня 1927(1927-01-08) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны змагла атрымаць толькі пачатковую адукацыю ў мясцовай школе. З лета 1944 года прымала ўдзел у аднаўленні мясцовага калгаса імя Сталіна і адначасова наведвала пяты клас школы. У 1947 годзе стала працаваць у паляводчай брыгадзе. У пасляваенныя гады асноўнай спецыялізацыяй гаспадаркі з’яўлялася вырошчванне кок-сагызу, які ў той час быў важнай сельскагаспадарчай культурай. У 1948 годзе ўзначаліла спецыялізаванае звяно па вырошчванні кок-сагызу.

Узнагароды правіць

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 ліпеня 1951 года за атрыманне высокіх ураджаяў каранёў кок-сагызу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».

Яе імя занесена ў Кнігу народнай славы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. З 2010 года ў яе гонар праводзяцца раённыя спаборніцтвы за дасягненне высокіх вынікаў у вытворчасці прадукцыі раслінаводства.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 271.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — C. 306.
  • Памяць : Старадарожскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнікі: А. І. Валаханоівч, К. І. Дамарад; рэдкалегія: А. І. Валахановіч і інш.]. — Мінск, 1998. — С. 291.
  • Памяць. Старадарожскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка / [укладальнік А. Марціновіч; рэдкалегія: Д. М. Давыдаў і інш.]. — Мінск, 2012. — С. 913. Работніца і сялянка. — 1979. — № 7. — С. 4-5.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5. кн. 2 : Минская область. — С. 102.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 124.

Спасылкі правіць