Валянціна Геніеўна Антанюк

украінская спявачка

Валянціна Геніеўна Антанюк (укр.: Валенти́на Ге́ніївна Антоню́к; нар. 23 верасня 1954, с. Новаекацярынаўка, Старабешаўскі раён, Сталінская вобласць) — украінская спявачка (сапрана), паэтэса, празаік, мастацтвазнаўца. Народная артыстка Украіны (2020).

Валянціна Геніеўна Антанюк
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, выкладчыца ўніверсітэта, оперная спявачка, празаік, мастацтвазнаўца
Дата нараджэння 23 верасня 1954(1954-09-23) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Q12078657?
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Народны артыст Украіны Заслужаны артыст Украіны

Біяграфія правіць

У 1980 годзе скончыла Кіеўскую кансерваторыю па класе прафесара М. К. Кандрацюка (спевы) і З. Я. Ліхтман (камерны клас).

Выкладала ў кіеўскім Універсітэце культуры. З 1995 года — асістэнт у класе М. К. Кандрацюка, пасля — прафесар кафедры сольных спеваў Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П. І. Чайкоўскага (Кіеў).

Прафесар, доктар культуралогіі, член нацыянальных саюзаў пісьменнікаў і тэатральных дзеячаў Украіны, а таксама Усеўкраінскага музычнага саюза.

Узнагароды і званні правіць

  • Заслужаная артыстка Украіны (1992)
  • Народная артыстка Украіны (2020)
  • Акадэмік Міжнароднай педагагічнай акадэміі краін СНД(2000)
  • Акадэмік Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук ЮНЕСКА (2009)
  • Ордэн «Маэстра» Кіеўскага міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў (2009).

Зноскі