Валяўкоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Валяўко́ўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Арловічы.

Валяўкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дубровенскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Арловічы
Дата ўтварэння 16 верасня 1960
Насельніцтва (2019) 1 033
Плошча 185,03[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

16 верасня 1960 года да Ляднянскага сельсавета далучана частка скасаванага Бельскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Антоненкі, Арловічы, Батуроўшчына, Бель, Буда, Валяўкі, Гарошкава, Зазер’е, Камары, Каробкі і Копанік), цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Ляды ў вёску Валяўкі, сельсавет перайменаваны ў Валяўкоўскі[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад Зарубскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Гарэлькі, Калатоўкі і Трыбаны)[3]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад Зарубскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Жалезкава, Іскозы, Мамонькі і Мікіціна)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 23 населеныя пункты[5].

5 мая 1991 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Арловічы. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Зарубскага сельсавета перададзены 7 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства імя Чарняхоўскага (Гарэлькі, Казьяны, Калінаўка, Лаўкі, Міхалінава, Расткова і Русаны)[6].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1258 чалавек[7], з іх 90,5 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1033 чалавекі[9].

Крыніцы

правіць
  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 31 марта 2022 г. № 302 Об административно-территориальном устройстве Дубровенского района Витебской области
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.