Зарубскі сельсавет
Зару́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Зарубы.
Зарубскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дубровенскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Зарубы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 063 |
Плошча | 226,9[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Слатаўшчынскі сельсавет у складзе Ляднянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слатаўшчына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Ляднянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дубровенскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарубы. 16 верасня 1957 года ў склад Баброўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барсукі, Бяскі, Гуракі і Пецькі)[2]. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Расткоўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Казьяны, Калінаўка, Лаўкі, Ліцвінава, Міхалінава, Расткова і Русаны), сельсавет перайменаваны ў Зарубскі[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Валяўкоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Гарэлькі, Калатоўкі і Трыбаны)[4]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Валяўкоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Жалезкава, Іскозы, Мамонькі і Мікіціна)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Зарубскага сельсавета 26 населеных пунктаў[6].
8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баеўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Асташкавічы, Баева, Ірвяніца, Казлы, Лапыроўшчына, Панізоўе і Рудашкова), са складу сельсавета ў склад Валяўкоўскага сельсавета перададзены 7 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства імя Чарняхоўскага (Гарэлькі, Казьяны, Калінаўка, Лаўкі, Міхалінава, Расткова і Русаны)[7]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кляноўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадкі Ляхаўка і Чырына, вёскі Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Пячонкі, Хаетчына і Цыбульскія)[8].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 841 чалавек[9], з іх 93,0 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,5 % — азербайджанцы[10]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1063 чалавекі[11].
Крыніцы
правіць- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 31 марта 2022 г. № 302 Об административно-территориальном устройстве Дубровенского района Витебской области
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.