Баева (Дубровенскі раён)
Ба́ева[1] (трансліт.: Bajeva, руск.: Баево) — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Зарубскага сельсавета.
Вёска
Баева
| ||||||||||||||||||||||
Да 2004 года цэнтр Баеўскага сельсавета[2].
Геаграфія
правіцьВёска знаходзіцца за 28 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Дуброўна, за 120 км ад Віцебска, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна. Каля вёскі працякае рака Мярэя.
Гісторыя
правіцьВядомая з XVI стагоддзя. Згадваецца ў 1646 як цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце ВКЛ[3]. З 1772 г. у Копыскім, з 1861 г. у Горацкім паветах Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. У 1886 годзе з вёсцы было 98 двароў, валасное ўпраўленне, дзейнічалі 2 школы, 2 праваслаўныя царквы, вадзяны млын, багадзельня і 7 крамаў. З 1919 года Баева — мястэчка ў Гомельскай губерні, з 1922 года — цэнтр воласці ў Смаленскай губерні РСФСР. З 1924 года Баева ў складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Ляднянскім, з 1931 г. у Дубровенскім раёнах. У Вялікую Айчынную вайну, у час акупацыі з ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г., захопнікі спалілі вёску і загубілі 110 яе жыхароў.
Насельніцтва
правіцьПамятныя мясціны
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Вядомыя асобы
правіць- Мікалай Аляксандравіч Гарулёў — рускі і беларускі савецкі паэт, празаік, перакладчык, сцэнарыст і драматург
- Самуіл Мацвеевіч Эйдлін (1914—1989) — рускі і яўрэйскі савецкі празаік, паэт, франтавы карэспандэнт, дзіцячы пісьменнік.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 696
Літаратура
правіць- Баева // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 226.
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 36. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баева (Дубровенскі раён)