Валік Грышко

Грышко Валік Вадзімавіч (15 сакавіка 1968, Мінск, БССР) — беларускі музыкант, спявак.

Валік Грышко
Дата нараджэння 15 сакавіка 1968(1968-03-15) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты вакал[d]

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў г. Мінску. Чатыры гады адвучыўся ў музычнай школе па класе баяна. Першы сапраўдны канцэрт адбыўся 29 лістапада 1988 года з Дзмітрыем Строцэвым на дне нараджэння "Беларускага клімату". Затым было шмат вялікіх канцэртаў ужо з групай "Концепт" у рамках фестывалю Next Stop.

Праекты: "Беларускі Клімат", музыка для фильма "Легенда из небытия", музыка для спектакля Беларускага Моладзевага Тэатра "За закрытыми дверями" (па Ж.П.Сартру), праект "Бас и Голос". Прынімаў удзел у DrumXTC. З пачатку 90-х сольны праект. Зараз генеральны дырэктар тэлеканалу MTV-Мінск.