Вангунк (сучасная саманазва: Wangunk), таксама Матабесет (англ.: Mattabessettіндзейскі народ, карэнныя насельнікі ўсходу Канектыкута (ЗША). У нашы дні не існуюць як этнічная супольнасць.

Вангунк
Wangunk
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова вангунк
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы моэган, нехантукет, ніпмук

Вангунк належалі да плямён усходніх алганкінаў, якія з'явіліся на ўсходнім узбярэжжы ЗША і Канады каля 2000 — 3000 гадоў таму. Да моманту перасялення еўрапейскіх каланістаў у XVII ст. яны асвоілі ручное земляробства, вырошчвалі «тры сястры». Аднак археалагічныя раскопкі выявілі, што асноўную ежу вангунк атрымлівалі дзякуючы паляванню, рыбалоўству і збіральніцтву. Вакол сталых вёсак, што будаваліся ўздоўж рэк, знаходзіліся невялікія паселішчы, дзе асобныя сем'і займаліся сезоннай здабычай. Вангунк выраблялі кераміку, апрацоўвалі камень і косць.

Мяркуецца, што ў пачатку XVII ст. агульная колькасць вангунк складала каля 10 тысяч чалавек, аднак пасля трох эпідэмій, што здарыліся да 1620 г. і міграцыі пеквот, скарацілася да 500 чалавек. Не вядома, ці мелі вангунк агульную палітычную арганізацыю і адзіную саманазву. Англійскія каланісты называлі іх матабесет па месцу рассялення, а назва вангунк ужываецца сучаснымі нашчадкамі індзейцаў Канектыкута.

Пасля вайны паміж англійскімі каланістамі і пеквот у 1637 г. землі вангунк сталі асвойвацца англічанамі і моэган. Лічыцца, што большасць вангунк пакінула гэту тэрыторыю і перасялілася на захад. Для астатніх у другой палове XVII ст у Канектыкуце была створана першая на тэрыторыі ЗША індзейская рэзервацыя Голдэн-Хіл. К канцу XVIII ст. яе насельнікі прынялі хрысціянства, многія перасяляліся ў Масачусетс або Нью-Ёрк.

У нашы дні ў Канектыкуце працягваюць жыць нашчадкі вангунк, у тым ліку на тэрыторыі рэзервацыі Паўгусет каля Голдэн-Хіл (0,0010 км²), прызнанай з боку Канектыкута, але не на федэральным ўзроўні. Аднак яны не вылучаюцца ў якасці самастойнай этнічнай супольнасці.

Спасылкі

правіць