Ванда Іванаўна Шоцік

Ванда Іванаўна Шоцік (1940 — 3 жніўня 2020) — беларускі музеязнавец.

Ванда Іванаўна Шоцік
Дата нараджэння 1940
Дата смерці 3 жніўня 2020(2020-08-03)
Грамадзянства
Род дзейнасці музеязнавец
Месца працы

Біяграфія правіць

З 1989 года працавала ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі навуковым супрацоўнікам новастворанага аддзела гісторыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Займалася зборам матэрыялаў, шмат ездзіла па Гродзенскай вобласці, сустракалася з былымі членамі КПЗБ, збірала дакументы і фатаграфіі, стварыла фотавыставу да 50-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР[1].

З 1991 года працавала загадчыцай аддзела рэдкай кнігі. Наладжвала сувязі з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, бібліятэкамі Літвы і Польшчы, увяла музейны кнігазбор у навуковы ўжытак, чытала лекцыі. З 2003 года на пенсіі[1].

Памерла 3 жніўня 2020 года[1].

Зноскі