Ванда Руткевіч (польск.: Wanda Rutkiewicz; 4 лютага 1943, Плунге, Літоўская ССР, СССР — прыблізна 12 мая 1992, Канчэнджанга, Гімалаі) — польская альпіністка.

Ванда Руткевіч
Ванда Руткевіч
Род дзейнасці альпініст
Дата нараджэння 4 лютага 1943(1943-02-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1992(1992-05-13)[2][1] (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пасля Другой сусветнай вайны сям’я пераехала ў Польшчу і пасялілася ва Ўроцлаве. Скончыла Вроцлаўскі тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-электрык.

Лічыцца адной з самых выдатных ў гісторыі жанчын — альпіністак. 16 кастрычніка 1978 года яна стала трэцяй жанчынай, першай полькай і першай еўрапейкай, якая паднялася на вяршыню Эверэста, а 23 чэрвеня 1986 года — першай жанчынай, якая ўзышла на другі васьмітысячнік свету К2 (трыумф быў азмрочаны гібеллю Ліліян і Морыса Барардаў з яе каманды, якія загінулі пры спуску).

Ванда Руткевіч была галоўным прэтэндэнтам на тытул першай жанчыны, якая ўзышла на ўсе 14 васьмітысячнікаў сьвету. Яна паспела ўзысці на 8 вяршыняў:

Смерць правіць

 
Від з Непала на Паўднёвую сцяну Канчэнджангі

Ванда Руткевіч знікла ў 1992 годзе пры спробе ўзысці па паўночна-заходняй сцяне на трэцюю вяршыню свету Канчэнджангу. Штурм гары (сумесна з мексіканцам Карласам Карсаліа  (руск.)) пачаўся рана на досвітку 12 мая з лагера на вышыні 7950. м. Пасля 12 гадзін цяжкага ўзыходжання па глыбокім снезе Карлас стаяў на вяршыні, а Ванда адстала. Спускаючыся, ён сустрэўся з Вандай на вышыні больш за 8200 метраў. Нягледзячы на адсутнасць бівачнага рыштунку, яна вырашыла схавацца і перачакаць ноч на паўночна-заходнім схіле, а затым працягнуць ўзыходжанне на наступны дзень. У той момант Руткевіч была моцна аслаблена фізічна, і была не ў стане прыняць рацыянальнае рашэнне, якое магло выратаваць ёй жыццё. Карсаліа адзначыў, што ён таксама быў моцна знясілены фізічна і маральна, і ў яго ўжо не заставалася душэўных сіл пераканаць яе, каб пачаць спуск ўніз. Яе цела так і не было знойдзена.[3][4]

У 1995 годзе італьянскія альпіністы Фаўста дэ Стэфані, Марка Галезі і Сільвіа Мандзінелі знайшлі на паўднёва-заходняй сцяне цела, якое, як мяркуецца, належала Вандзе Руткевіч. У гэтым выпадку яна ўзнімалася (або спускалася) па паўночна-заходнім хрыбце недалёка ад вяршыні і сарвалася на паўднёва-заходні бок.

Аднак больш падрабязны аналіз сведчанняў італьянскіх альпіністаў, у прыватнасці, колер адзення і наяўнасць этыкетак балгарскай вытворчасці, кажа аб тым, што, хутчэй за ўсё, гэта было цела балгарскай альпіністкі Ёрданкі Дзімітравай, якая загінула ў лавіне на паўднёва-заходнім схіле Канчэнджангі ў кастрычніку 1994 года.

Ніхто не ведае, ці была яна на вяршыні. Калі так, то яна стала першай альпинисткой, якая пакарыла тры самыя высокія горы свету.

Цікавы факт правіць

Ванда скарыла Эверэст ў той дзень, калі Караль Вайтыла быў абраны папам рымскім пад імем Ян Павел II. Калі яны потым размаўлялі, ён сказаў ёй: «Літасцівы Бог так захацеў, каб мы ў адзін і той жа дзень падняліся так высока».

Зноскі

  1. а б Wanda Rutkiewicz-Błaszkiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. http://winterclimb.com/climbing-base/item/29-wanda-rutkiewicz
  3. Wojciech Tochman. Siedem razy siedem, w: Wysokie obcasy: Portrety. — Варшава, 2000. — С. 22-23. — ISBN 83-88221-46-9.
  4. Jennifer Jordan. Savage Summit: The Life and Death of the First Women on K2. — HarperCollins, 2006. — С. 171-174. — ISBN 978-0-06-058716-1.

Спасылкі правіць