Вандэрсан Кавалканты Мелу

бразільскі футбаліст

Вандэрсан Кавалканты Мелу[2] (нар. 26 ліпеня 1994, Жуан-Лісбоа, штат Мараньян, Бразілія), больш вядомы як Вандэрсан Мараньян ці проста Вандэрсан — бразільскі футбаліст, паўабаронца азербайджанскага клуба «Араз-Нахчыван».

Футбол
Вандэрсан
Поўнае імя Вандэрсан Кавалканты Мелу
Нарадзіўся 26 ліпеня 1994(1994-07-26)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Азербайджан Араз-Нахчыван
Клубная кар’ера[* 1]
2014 Бразілія Карытыба 0 (0)
2015 Бразілія Фос-ду-Ігуасу 7 (0)
2016 Бразілія Марынга 8 (0)
2016—2017 Бразілія XV лістапада (Пірасікаба) 10 (0)
2017 Швецыя АФК Эскільстуна 9 (0)
2018—2021 Беларусь Віцебск 103 (6)
2022—2023 Украіна Чарнаморац (Адэса) 0 (0)
2022—2023   Літва Панявежыс 34 (6)
2023— Азербайджан Араз-Нахчыван
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2023.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў дарослую кар’еру ў клубе «Карытыба», але так і не згуляў за яго ў афіцыйных матчах. У 2015—2017 гадах выступаў у розных клубах у чэмпіянатах штатаў Парана і Сан-Паўлу. У жніўні 2017 года перайшоў у клуб «АФК Эскільстуна» з элітнага дывізіёна Швецыі, аднак па выніках сезона 2017 каманда выбыла ў Суперэтан.

У студзені 2018 года прыбыў у беларускі клуб «Віцебск»[3], а ў лютым клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з бразільскім паўабаронцам[4]. Замацаваўся ў стартавым складзе віцебскай каманды.

У пачатку 2020 года заставаўся ў Бразіліі і пэўны час не трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у лютым вярнуўся ў каманду і падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт[5]. У 2020—2021 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выхадзіў на замену.

У лютым 2022 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац»[6], аднак у сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў літоўскі «Панявежыс» дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 года стаў іграком азербайджанскага клуба «Араз-Нахчыван».

Дасягненні правіць

Заўвагі правіць