Варанец — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў 11 км на поўдзень ад Паставаў, каля вёскі Пятроўшчына. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.

Варанец
Морфаметрыя
Плошча 0,112 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Варанец (Беларусь)
Варанец
Варанец
Map

Возера мае правільную форму, якая нагадвае варонку. Схілы аднолькавай вышыні. Паласа водмелі невялікая.

Возера нагадвае кратар згаслага вулкану. Схілы перарываюцца толькі ў адным месцы, дзе ў возера ў ракі Мядзелка ўпадае ручай.

Возера дастаткова глыбокае. Рыба ў возеры хаваецца на глыбіні 20—25 метраў.