Вароты Індыі (Мумбаі)
«Вароты Індыі»[2] (англ.: Gateway of India) — базальтавая арка ў інда-сарацынскім стылі з дэталямі, характэрнымі для гуджарацкага дойлідства, якая была закладзена на марской набярэжнай Бамбея ў гонар каранацыйнага візіту караля Георга V у снежні 1911 года.
Брама | |
Вароты Індыі | |
---|---|
англ.: Gateway of India | |
18°55′18″ пн. ш. 72°50′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Індыя |
Горад | Мумбаі |
Архітэктурны стыль | Інда-сарацынскі стыль |
Архітэктар | George Wittet[d][1] |
Дата заснавання | 1924 |
Вышыня | 26 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У сувязі з Першай сусветнай вайной працы па ўзвядзенні 26-метровага будынка зацягнуліся і былі скончаныя толькі ў снежні 1924 года. Пасля здабыцця Індыяй незалежнасці праз вароты з Індыі адплылі апошнія брытанскія салдаты, а ў 2003 годзе на паркоўцы побач з брамай адбыўся кровапралітны тэракт.
Зноскі
- ↑ Gateway of India Праверана 28 лютага 2018.
- ↑ Дели / Н. Н. Алексеева, Е. М. Гороховик, О. П. Дешпанде, Н. Р. Лидова, А. Л. Сафронова // Григорьев — Динамика. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2007. — С. 469. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-338-5.