Васіль Іванавіч Дробатаў
Васіль Іванавіч Дробатаў (нар. 23 лістапада 1965, Гур’еў, Казахская ССР) — беларускі палітык.
Васіль Іванавіч Дробатаў | |
---|---|
Нараджэнне |
23 лістапада 1965 (59 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ (водазабеспячэнне і каналізацыя), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў лабарантам НДС, загадчыкам лабараторыі кафедры гідраўлікі Наваполацкага політэхнічнага інстытута, майстрам, інжынерам аддзела эксплуатацыі, вядучым інжынерам, начальнікам аддзела эксплуатацыі, галоўным інжынерам Наваполацкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба».
Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Полацктранснафта Дружба».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].
Зноскі
- ↑ Дробатаў Васілій Іванавіч Архівавана 18 жніўня 2020.