Васіль Канстанцінавіч Чартарыйскі
Васіль Чартары́йскі (? — пасля 1417) — пачынальнік роду князёў Чартарыйскіх.
Васіль Канстанцінавіч | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
Дзейнасць | ваенны дзеяч, дзяржаўны дзеяч | |
Нараджэнне | каля 1375 | |
Смерць | 1416 | |
Род | Гедзімінавічы | |
Бацька | Канстанцін Карыятавіч Чартарыйскі | |
Маці | NN[d] | |
Жонка | Ганна | |
Дзеці | Іван, Аляксандр, Міхаіл |
Паводле генеалагічнай традыцыі лічыцца сынам князя Канстанціна Альгердавіча (?—1390); пры гэтым спасылаюцца на пацвярджэнне польскім каралём Уладзіславам III граматай ад 14.6.1442 сваяцтва Чартарыйскіх з Альгердам. Аднак гісторыкі ХІХ ст. выказвалі сумненні ў верагоднасці гэтай граматы і схіляліся да версіі пра беларускае паходжанне роду.
У 1393 пры двары Ягайлы, валодаў Лагойскам. Уладальнік маёнтка Чартарыйска на р. Стыр на Палессі (Луцкі павет, Валынскае ваяводства ВКЛ), ад якога атрымаў у XV ст. прозвішча. Сынамі яго былі Іван (? — каля 1460), Аляксандр (? — пасля 1477) і Міхаіл (? — да 1489).
ЛітаратураПравіць
- Грыцкевіч А. Чартарыйскія // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.