Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі

(Пасля перасылкі з Аляксандр Чартарыйскі)

Аляксандр Чартары́йскі (? — пасля 1477) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі
Смерць 1477
Род Чартарыйскія
Бацька Васіль Канстанцінавіч Чартарыйскі
Жонка Марыя Дзмітрыеўна[d] і Марына Солтанаўна[d]
Дзеці Сямён Аляксандравіч Чартарыйскі[d] і Іванава Аляксандраўна з Чартарыйскіх[d][1]

Сын кн. Васіля, пачынальніка роду Чартарыйскіх. Вялікі канюшы літоўскі (зг. 1440) пры вял.князю Жыгімонце Кейстутавічы. Незадаволены антымагнацкай палітыкай вял.кн. Жыгімонта, які абапіраўся на дробнае баярства, разам з братамі Іванам і Міхаілам быў арганізатарам змовы і забойства вял. кн. Жыгімонта. Пасля вымушаны ўцячы ў Маскву. Намеснік вял.кн. маскоўскага ў Пскове (1443—1447, 1456—1460) і Ноўгарадзе (1447—1456). У 1461 годзе вярнуўся ў ВКЛ і атрымаў ад вял.кн. Казіміра Лагойск, Асташын, Камянец.

У 1452 годзе ажаніўся ў Ноўгарадзе з кн. Марыяй, дачкой князя Дзмітрыя Шамякі, якая раптоўна памерла ў 1456 годзе. У другім шлюбе, напэўна, пасля 1461 года быў з Марынай, дачкой свайго лагойскага баярына Солтана. Род Аляксандра Чартарыйскага — лагойская галіна Чартарыйскіх, па мячы згасла на яго сыне Сямёне ў XVI ст.

Літаратура правіць

  • Грыцкевіч А. Чартарыйскія // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.
  1. Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 87.