Васіль Паўлавіч Салаўёў-Сядой
Васіль Паўлавіч Салаўёў-Сядой (сапраўднае прозвішча — Салаўёў; 12 [25] красавіка 1907, Санкт-Пецярбург — 2 снежня 1979, Ленінград) — савецкі кампазітар. Народны артыст СССР (1967). Лаўрэат Ленінскай (1959) і двух Сталінскіх прэмій другой ступені (1943, 1947). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Дэпутат ВС СССР 3-5 скліканняў (1950—1962). Старшыня СК РСФСР з 1962 года.
Васіль Салаўёў-Сядой | |
---|---|
руск.: Василий Соловьёв-Седой | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Васіль Паўлавіч Салаўёў-Сядой |
Дата нараджэння | 12 (25) красавіка 1907 |
Месца нараджэння |
Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя |
Дата смерці | 2 снежня 1979 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | песня, аперэта і балет |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВ. П. Салаўёў нарадзіўся 12 (25) красавіка 1907 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1936 годзе скончыў ЛДК імя М. А. Рымскага-Корсакава. Аўтар балета «Тарас Бульба» (1940, 2-я рэд. 1955), аперэты «Самае запаветнае», музычных камедый, больш за 400 песень (у тым ліку «Падмаскоўныя вечары»), музыкі да кінафільмаў і радыёспектакля. В. П. Салаўёў-Сядой памёр 2 снежня 1979. Пахаваны ў Ленінградзе на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122071964 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі
правіць- Васіль Паўлавіч Салаўёў-Сядой на сайце «Героі краіны»