Васіль Юравец (1904, Грыбаўцы — 1980, Беласток) — заходнебеларускі паэт і грамадскі дзеяч.

Васіль Юравец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 1980
Месца смерці
Пахаванне
Месца працы сакратар управы гарадоцкага ТБШ
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Васіль Юравец нарадзіўся ў вёсцы Грыбаўцы каля Гарадка ў беларускай сям’і. Скончыў пачатковую школу, але далей вучыцца не змог, бо сям’я не мела на гэта сродкаў. Працаваў на тэкстыльнай фабрыцы ў Гарадку.

Калі на Беласточчыне ствараліся гурткі Таварыства беларускай школы, то Васіль Юравец адзін з першых запісаўся ў гэтую арганізацыю. Ён быў не толькі сябрам Гарадоцкага ТБШ, але і сакратаром управы.

У вольны час юнак выступаў з прамовамі перад сваімі землякамі, заклікаў іх уступаць у ТБШ і бараніць беларускую мову.

Пісаў шмат вершаў, якія дасылаў у віленскія беларускія выданні, дзе некаторыя з іх друкаваліся.

Асабліва актыўным Васіль Юравец быў у 1933 годзе. Часопіс «Летапіс Таварыства Беларускай Школы» апублікаваў некалькі яго паэтычных твораў.

Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.

Спасылкі

правіць