Ваўжынец Путкамер (генерал-ад’ютант)

генерал-ад’ютант

Ваўжынец Путкамер (польск.: Wawrzyniec Puttkamer; 1726—1809) — генерал-ад’ютант.

Ваўжынец Путкамер
Нараджэнне 1726
Смерць 1809
Род Путкамеры[d]
Бацька Ваўжынец Путкамер
Маці Дарота са Шротэраў[d]
Жонка Дарота з Цадроўскіх[d]
Дзеці Ежы Аляксандр Путкамер[d]
Званне генерал-ад’ютант

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Путкамераў. Нарадзіўся ў сям’і стольніка інфлянцкага Ваўжынца Путкамера і Дароты са Шротэраў[1].

Генерал-ад’ютант польнага гетмана літоўскага Міхала Юзафа Масальскага[1].

Памёр у 1809 годзе[1].

Сям’я правіць

Ажаніўся з Даротай Цадроўскай, бабруйскай старасцянкай. Сын[1]:

  • Ежы Аляксандр (ахрышчаны ў Бальценіках 7 кастрычніка 1762 г.), шамбялян караля[1].

Гадаваў унука Ваўжынца, будучага лідскага маршалка, пасля таго як страта жонкі і падзелы Рэчы Паспалітай прывялі сына Ежы Аляксандр да меланхоліі[1].

Зноскі