Ваўчок (цацка)
Ваўчок — цацка, якая падчас кручэння захоўвае ўстойлівасць на адным пункце апоры.

Ваўчок, які хутка верціцца, не падае, але паступова з-за трэння вуглавая хуткасць ўласнага кручэння памяншаецца. Калі хуткасць кручэння становіцца недастаткова вялікай, вось ваўчка пачынае спіралепадобна адхіляцца ад вертыкалі (прэцэсаваць), і ў рэшце рэшт ваўчок падае і спыняе кручэнне.

Ваўчок — гэта найпросты прыклад гіраскопа, які з'яўляецца найважнейшым элементам цэлага шэрагу навігацыйных прыбораў.
Разнавіднасці Правіць
-
Юла — утрымлівае механізм, у якім для раскручвання выкарыстоўваецца шрубападобны восевы стрыжань. У час апускання гэтага стрыжня ўніз ажыццяўляецца вінтавая перадача[1]
-
Кітайскі ваўчок — пераварочваецца на процілеглы канец восі кручэння
-
Кельцкі камень — можа самастойна змяняць кірунак кручэння
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Юла. Відэа. youtube.com
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваўчок (цацка)