Вежа TF1 (фр.: Tour TF1) — небаскроб, штаб-кватэра французскага тэлевізійнага канала TF1. Вышыня небаскроба 59 метраў. Ён мае 14 паверхаў агульнай плошчай 45000 м². Будынак быў пабудавана ў 1992 годзе будаўнічай фірмай Bouygues па плане архітэктара Ражэра Сабо вядомага праектамі яшчэ 3 небаскробаў у Дэфансе. З 1-га чэрвеня 1992 у будынку размяшчаецца штаб-кватэра тэлеканала TF1 які пераехаў сюды з папярэдняй лакацыі ў вежы Манпарнас.

Вежа TF1 знаходзіцца на набярэжнай Point du jour у прыгарадзе Парыжа, Булонь Біянкур.