Веляшковіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Веляшко́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Веляшковічы.

Веляшковіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Лёзненскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Веляшковічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 793
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замшынскага сельсавета[1]. 23 лістапада 1959 года ў склад Стасеўскага сельсавета пералічаны вёскі Свірбы і Шэркіна[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кавалёўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Буракі, Глоданкі, Горы, Емельянова, Загарадна, Залессе, Кавалі, Кажуроўшчына, Красыні, Лапіна, Ніканаўшчына, Страганы, Сялішча, Сяцішча, Таўпа і Шавялі)[3]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёскі Горы, Міхайлова і Таўпа[4].

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1793 чалавекі[5], з іх 90,8 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Решение Лиозненского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.