Велікаборскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Велікабо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікі Бор.

Велікаборскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Хойніцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікі Бор
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 1 072
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікі Бор. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ізбынскага сельсавета. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Партызанская[1]. 25 лістапада 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікі Бор[2]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзена вёска Куравое, якая ўваходзіла ў склад ліквідаванага Казялужскага сельсавета, а таксама вёска Дубровіца, якая знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1072 чалавекі[4], з іх 96,1 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.