Велікасельскі сельсавет (Свіслацкі раён)

Велікасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікае Сяло.

Велікасельскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Свіслацкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Вялікае Сяло
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 12 кастрычніка 1960

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 12 кастрычніка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Палонкаўскага сельсавета.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.